Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 снежня 2019, 10:31

Беларускія прадпрыемствы плануюць падпісаць у Бялградзе кантракты на $100 млн

2 снежня, Бялград /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У час беларуска-сербскага бізнес-форуму ў Бялградзе плануецца падпісаць кантракты на $100 млн. Аб гэтым паведаміў журналістам пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час бізнес-форуму будуць падпісаны дагаворы прыкладна на $100 млн. Гэта лічба невялікая, яна павінна быць значна большая", - лічыць Валерый Брылёў.

Беларуска-сербскі бізнес-форум пройдзе ў Бялградзе 3 снежня паралельна візіту Прэзідэнта Беларусі ў Сербію. Дзелавыя колы абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва ў сферах прамысловай вытворчасці і машынабудавання, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, вытворчасці прадуктаў харчавання, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і іншых галінах.

Чакаецца, што будуць падпісаны кантракты на пастаўку беларускай сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі, шын, малочнай прадукцыі, піламатэрыялаў і іншых тавараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі