Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 жніўня 2017, 09:57

Беларускія аграрыі намалацілі амаль 5,7 млн т збожжа

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі амаль 5,7 млн т збожжа. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 16 жніўня ў Беларусі намалочана ўжо амаль 5,7 млн т збожжа, з якіх 1179,3 тыс. т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 1396,5 тыс. т - Мінскай. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях намалочана 838,6 тыс. т і 1010,4 тыс. т адпаведна, у Магілёўскай - 778,4 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 495,8 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1582,5 тыс. га, што складае 72,9 працэнта агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 95,8 працэнта плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 36 ц збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі