Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2018, 09:44

Беларускія аграрыі намалацілі больш як 2 млн т збожжа

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 2 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 30 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 713,7 тыс. га, што складае 33,4 працэнта запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана звыш 2 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 29 ц/га. У гэтым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017 годзе па стане на 30 ліпеня аграрыі намалацілі 519,5 тыс. т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 66,4 працэнта ад плана. У Гродзенскай вобласці ўбрана 51,7 працэнта плошчаў, Мінскай - 32,7 працэнта, Гомельскай - 28,3 працэнта, Віцебскай - 12,29 працэнта і Магілёўскай - 8,18 працэнта плошчаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі