Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 кастрычніка 2019, 09:05

Беларускія аграрыі маюць намер завяршыць уборачную ў самыя кароткія тэрміны - Мінсельгасхарч

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі маюць намер завяршыць уборачную ў самыя кароткія тэрміны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Перад беларускімі аграрыямі пастаўлена задача па завяршэнні ўборачнай у самыя кароткія тэрміны, і яны нацэлены на яе выкананне. Ураджай усім абласцям неабходна ўбраць з палёў, перавезці і закласці ў сховішчы для далейшай рэалізацыі, у тым ліку на экспарт. У Беларусі ўжо ўбрана 94 працэнты плошчаў кукурузы, 85,4 працэнта цукровых буракоў і 88,3 працэнта агародніны", - сказалі ў прэс-службе.

Паводле даных на 30 кастрычніка, засталося ўбраць кукурузы на сілас і на зерне ў Гомельскай (25,6 тыс. га), Магілёўскай (16,4 тыс. га), Мінскай (14,3 тыс. га), Віцебскай (6,8 тыс. га) і Гродзенскай (4 тыс. га) абласцях. Цукровыя буракі яшчэ не ўбраны з 7,5 тыс. га ў Гродзенскай вобласці, 5,1 тыс. га - у Мінскай, 0,7 тыс. га - у Брэсцкай, 0,28 тыс. га - у Мігілёўскай вобласці. Завяршаецца ўборка агароднінных культур: у Брэсцкай вобласці засталося ўбраць 362 га, у Мінскай - 149 га, Гродзенскай - 144 га, Гомельскай - 62 га, Магілёўскай - 29 га, Віцебскай вобласці - 22 га.

Збор збожжавых разам з кукурузай чакаецца ў агульным аб'ёме каля 9 млн т. З іх амаль 700 тыс. т рапсу, 1,4 млн т кукурузы, астатняе - каласавыя. Ураджай агародніны чакаецца ў аб'ёме 624 тыс. т. Уборка бульбы завершана, у сельгасарганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках сабралі больш як 1 млн т. Нарыхтавана льнотрасты ў аб'ёме 153,4 тыс. т. Зяблевая апрацоўка глебы праведзена на 46,5 працэнта плошчаў.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да 7 лістапада завяршыць уборку і большасць асенніх палявых работ. "Тэрміны я вызначыў: пасля святкавання 7 лістапада мы можам толькі араць пад зябліва", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі