Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 верасня 2019, 11:41

Беларускія аграрыі амаль на 97 працэнтаў выканалі дзяржзаказ па збожжы

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі паставілі ў лік дзяржзаказу больш за 787 тыс. т збожжа, што складае 96,6 працэнта запланаванага. Аб гэтым сведчаць даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Поўнасцю ўжо выканалі заданне тры рэгіёны: Брэсцкая, Віцебская і Мінская вобласці.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй міністэрства, у Беларусі збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны практычна на 90 працэнтах плошчы. Намалочана больш за 6 млн 556 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 31,2 ц/га.

Кукуруза пакуль убрана толькі з 2,5 тыс. га, гэта крыху больш за 1 працэнт. Усяго пад гэту культуру ў бягучым годзе адведзена больш за 231 тыс. га. Намалот на сёння складае амаль 19 тыс. т зерня. У сярэднім з 1 га аграрыі ўбіраюць 74,1 ц зерня кукурузы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі