Поўная версія

Беларускі прамысловы форум пройдзе ў Мінску з 29 мая па 1 чэрвеня

Эканоміка 13.02.2018 | 17:13
Беларускі прамысловы форум. Фота з архіва
Беларускі прамысловы форум. Фота з архіва

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прамысловы форум пройдзе ў Мінску з 29 мая па 1 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

У рамках форуму адбудзецца 21-я міжнародная выстаўка "ТэхІнаПрам: Тэхналогіі і інавацыі ў прамысловасці", якая аб'яднае ў сабе некалькі тэматычных платформ.

Дзелавая праграма прадугледжвае пленарнае пасяджэнне "Беларусь - месца інтэграцыі Захаду і Усходу. Будучае развіццё прамысловага патэнцыялу рэспублікі", міжнародны сімпозіум "Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць", кааперацыйную біржу і іншыя праекты.

"Дзяржстандарт і яго арганізацыі традыцыйна прымуць удзел у мерапрыемствах форуму. Будзе прадстаўлена аб'яднаная выставачная экспазіцыя камітэта. У праграму пленарнага пасяджэння ўключана выступленне старшыні Дзяржстандарта Віктара Назаранкі. БелДІСС, БелДІМ і БДЦА правядуць тэматычныя секцыйныя пасяджэнні", - расказалі ў прэс-службе.

Беларускі прамысловы форум праводзіцца з 1997 года з мэтай садзейнічання выпуску высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай прадукцыі, укараненню новых навуковых тэхналогій і абсталявання, прыцягненню інвестыцый і развіццю міжнароднага супрацоўніцтва. Форум пройдзе пад патранажам урада Беларусі.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Прадпрыемствы "Беллегпрама" прадставяць Беларусь на "Еўразійскім тыдні" ў Арменіі
19 кастрычніка, 18:05
Наглядальны савет Беларусбанка ўзначаліў Аляксандр Турчын
19 кастрычніка, 17:04
Беларусь прадставіць інвестыцыйны патэнцыял на форуме ў Жэневе
19 кастрычніка, 11:01
Аляксандр Шумілін. Фота з архіва Шумілін: сістэма прагназавання дасць магчымасць Беларусі вызначыць перспектыўныя сектары эканомікі
19 кастрычніка, 09:46
РФ дадаткова пералічыць Беларусі больш як $400 млн у якасці пошлін на нафту
19 кастрычніка, 09:17
ЕБРР, ЕІБ і Сусветны банк пачынаюць новае даследаванне прадпрыемстваў у Беларусі
18 кастрычніка, 19:36
Дзмітрый Матусевіч. Фота з архіва У Беларусі перафармаціруюць сістэму падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
18 кастрычніка, 17:54
Рассельгаснагляд інспектуе беларускіх вытворцаў таматаў і пекінскай капусты
18 кастрычніка, 13:49
Эксперты ўзгодняць беларуска-індыйскі пратакол па далучэнні Беларусі да СГА
18 кастрычніка, 13:46
Поўная версія