Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 кастрычніка 2019, 16:58

Беларускі гандлёвы дом плануюць адкрыць у Краснаярску

9 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускі гандлёвы дом намечана адкрыць у хуткім часе ў Краснаярску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Гатоўнасць да актыўнага супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі пацвердзілі прадпрымальнікі Краснаярска на нарадзе з удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі горада і кіраўніцтва аптова-размеркавальнага цэнтра "Агратэрмінал", - адзначылі ў прэс-службе. - У прыватнасці, абмяркоўвалася пытанне адкрыцця ў бліжэйшы час гандлёвага дома, які спецыялізуецца на рэалізацыі беларускай прадукцыі".

Нарада ў аддзяленні пасольства Беларусі ў Краснаярску адбылася ў рамках рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту дэлегацыі Краснаярска ў Мінск 16-18 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі