Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2017, 13:21

Беларускаму бізнесу трэба актыўней адстойваць інтарэсы пры распрацоўцы тэхрэгламентаў ЕАЭС - Назаранка

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускаму бізнесу трэба актыўней адстойваць свае інтарэсы ў працэсе распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза Такое меркаванне сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА выказаў старшыня Дзяржстандарту Беларусі Віктар Назаранка.

"Беларускім арганізацыям, бізнес-супольнасцям, іншым суб'ектам гаспадарання неабходна больш актыўна ўдзельнічаць у разглядзе і абмеркаванні распрацоўваемых праектаў, выказваць свае меркаванні і прапановы. Гэта дасць магчымасць у значнай меры апярэдзіць лішак патрабаванняў і працэдур, што ўстанаўліваюцца, складанасці пры іх практычным прымяненні, рэальна ацаніць ступень рэгулюючага ўздзеяння на ўмовы вядзення бізнесу з улікам інтарэсаў усіх зацікаўленых бакоў, а таксама будзе садзейнічаць папулярызацыі інтарэсаў краіны на еўразійскай пляцоўцы", - сказаў Віктар Назаранка.

Ён адзначыў, што нарматыўна-прававой базай ЕАЭС сёння створаны ўмовы для прыцягнення ўсіх зацікаўленых да працэсу распрацоўкі праектаў тэхнічных рэгламентаў або змяненняў у іх - як праз непасрэдны ўдзел у распрацоўцы ў складзе рабочай групы, так і шляхам накіравання прапаноў і заўваг пры публічным абмеркаванні праекта дакумента.

"Аднак аналіз зводак водгукаў па праектах тэхнічных рэгламентаў, размешчаных на сайце ЕЭК па выніках публічнага абмеркавання, паказвае, што беларускія прамыслоўцы і бізнес-супольнасці пакуль яшчэ даволі пасіўныя і займаюць чакальную пазіцыю ў працэсе фарміравання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў", - канстатаваў старшыня Дзяржстандарту.

Паводле яго слоў, арганізацыі і асацыяцыі прамыслоўцаў Расійскай Федэрацыі наадварот актыўна выкарыстоўваюць магчымасць удзельнічаць у гэтым працэсе і адстойваць сваю пазіцыю. "Ёсць прыклады, калі прапановы і заўвагі па праектах накіроўваюць нават амерыканскія і еўрапейскія бізнес-супольнасці і прадпрыемствы", - дадаў Віктар Назаранка.

Паводле даных Дзяржстандарту, на сённяшні дзень прынята 44 тэхнічныя рэгламенты ЕАЭС (Мытнага саюза) на розныя віды прадукцыі, 35 з іх ужо дзейнічаюць. Яшчэ адзін - па бяспецы рыбы і рыбнай прадукцыі - уступіць у сілу з 1 верасня 2017 года. Цяпер распрацоўваюцца 14 тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі