Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лютага 2018, 17:22

Беларуская энергасістэма гатова задаволіць павышаны попыт майнераў крыптавалют

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская энергасістэма гатова задаволіць павышаны попыт з боку майнераў крыптавалют. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара ДВА "Белэнерга" Сяргей Шабека, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пытанне аб гатоўнасці беларускай энергасістэмы да магчымага павышэння попыту на электраэнергію з боку майнераў крыптавалют Сяргей Шабека адказаў: "Не бачу ніякіх праблем, мы чакаем любых майнераў, гэта толькі пойдзе на карысць нашай краіне. У нас няма дэфіцыту магутнасці, мы гатовы забяспечыць любы попыт на электрычную і цеплавую энергію".

Штогод у Беларусі спажываецца каля 28 млрд кВт.гадз электраэнергіі, асноўным спажыўцом якой з'яўляецца прамысловы сектар (54 працэнты), доля насельніцтва ў агульным аб'ёме спажывання складае 24 працэнты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі