Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 кастрычніка 2019, 12:26

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у пасяджэннях саветаў кіраўнікоў МВФ і групы СБ

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя накіравалася ў Вашынгтон (ЗША) для ўдзелу ў асенніх штогадовых пасяджэннях саветаў кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Групы Сусветнага банка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Візіт прадоўжыцца па 20 кастрычніка. У склад дэлегацыі ўвайшлі міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, міністр фінансаў Максім Ермаловіч і намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц.

Акрамя пасяджэнняў запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых міжнародных фінансавых арганізацый, такіх як Сусветны банк, Міжнародная фінансавая карпарацыя, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк, Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый, Міжнародны валютны фонд.

Удзел у мерапрыемствах такога фармату неабходны для падтрымання канструктыўнага дыялогу ў інтарэсах фарміравання на міжнароднай арэне пазітыўнага іміджу краіны са спрыяльным інвестыцыйным кліматам і стабільнай макраэканамічнай сітуацыяй, адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі