Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2018, 15:02

Беларуская дэлегацыя на чале з Мацюшэўскім прыме ўдзел у Пецярбургскім эканамічным форуме

23 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім прыме ўдзел у ХXII Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, які пройдзе з 24 па 26 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

У складзе дэлегацыі - першыя намеснікі міністраў замежных спраў і эканомікі Андрэй Еўдачэнка і Дзмітрый Крутой, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, намеснікі міністраў энергетыкі і прамысловасці Вольга Пруднікава і Дзмітрый Корчык, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктар Ананіч, кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка, прадстаўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў.

Запланаваны сустрэчы кіраўніка і членаў беларускай дэлегацыі з першым віцэ-прэм'ерам - міністрам фінансаў Расіі Антонам Сілуанавым, старшынёй расійскага Знешэканамбанка Сяргеем Гарковым і іншымі ўдзельнікамі форуму.

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у пленарных пасяджэннях форуму і рабоце яго секцый: "Лічбавае будучае ў фінансах: барацьба экасістэм", "Сучасныя механізмы прасоўвання экспарту на замежныя рынкі", "Выклікі новай эканомікі. Як мяняецца прыватны і дзяржаўны сектар", "Інфраструктура будучага: як бізнесу і ўладзе адаптавацца да новага асяроддзя?"

Пасол Ігар Петрышэнка правядзе сустрэчы з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў: кіраўніком Удмуртыі Аляксандрам Брачалавым, з губернатарамі Прыморскага краю, Маскоўскай і Уладзімірскай абласцей Андрэем Тарасенкам, Андрэем Вараб'ёвым і Святланай Арловай, намеснікам міністра прамысловасці і гандлю Татарстана Алмазам Хусаінавым. Дыпламат прыме ўдзел у рабоце секцый "Ці стануць бюджэтная і падатковая палітыка фактарамі эканамічнага росту?", "Фінансава-банкаўская сістэма краін з рынкамі, якія развіваюцца: версія 2.0", "Экасістэма інавацыйна-крэатыўнага прадпрымальніцтва: ад адукацыі да паспяховых стартапаў". Ігар Петрышэнка таксама будзе ўдзельнічаць у другім пленарным пасяджэнні форуму 25 мая, на якім запланаваны выступленні прэзідэнтаў Расіі і Францыі Уладзіміра Пуціна і Эмануэля Макрона, прэм'ер-міністра Японіі Сіндзо Абэ, дырэктара-распарадчыка МВФ Крысцін Лагард.

Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум - галоўны штогадовы эканамічны саміт Расіі і іншых краін СНД. Форум праводзіцца ў Санкт-Пецярбургу з 1997 года. Мерапрыемствы форуму ў гэтым годзе аб'яднаны дэвізам "Ствараючы эканоміку даверу". Чакаецца, што ўдзел у форуме прымуць каля 15 тыс. гасцей з больш як 140 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі