Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2019, 19:55

Беларуская АЭС дасць магчымасць забяспечыць трэць патрэбнасцей краіны ў электраэнергіі - Міхадзюк

16 верасня, Вена /Кар. БЕЛТА/. Беларуская АЭС дасць магчымасць забяспечыць трэць патрэбнасцей краіны ў электраэнергіі, заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, выступаючы сёння на пленарным пасяджэнні 63-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь ужо зрабіла свой выбар на карысць развіцця нацыянальнай ядзерна-энергетычнай праграмы, рэалізацыя якой дасць магчымасць забяспечыць трэць патрэбнасцей краіны ў даступнай і надзейнай электраэнергіі, істотна скараціць выкіды парніковых газаў. Яна ўжо дала штуршок развіццю спадарожных галін і вытворчасцей, навуковых ведаў", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго слоў, на першым блоку Беларускай АЭС пачаліся этапы перадпускавых аперацый, на другім - вядзецца мантаж асноўнага тэхналагічнага абсталявання. Намеснік міністра запэўніў, што для Беларусі пытанні ядзернай бяспекі і транспарэнтнасці маюць абсалютны прыярытэт пры рэалізацыі ядзерна-энергетычнай праграмы. "Гэтаму пытанню надаецца першараднае значэнне, актыўна выкарыстоўваюцца лепшыя сусветныя практыкі і ўвесь даступны замежны вопыт. Мы гатовы дзяліцца і дзелімся з усімі жадаючымі і ўласнымі напрацоўкамі. Пляцоўку АЭС пастаянна наведваюць многія замежныя дэлегацыі, спецыялісты і эксперты, у тым ліку з краін, якія пачалі або плануюць пачаць рэалізацыю сваіх ядзерна-энергетычных праграм, а таксама прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і грамадскіх арганізацый", - дадаў Міхаіл Міхадзюк.

Ён звярнуў увагу, што ўсё больш дзяржаў разглядаюць магчымасці выкарыстання ядзерных тэхналогій для забеспячэння сваёй энергетычнай бяспекі, дасягнення Мэт устойлівага развіцця і выканання амбіцыйных абавязацельстваў у адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем па клімаце.

"У сувязі з гэтым лічым, што роля МАГАТЭ і яго аўтарытэт павінны і далей умацоўвацца па ўсіх напрамках статутнай дзейнасці, а міжнароднае супрацоўніцтва будавацца на аснове разумення агульнасці інтарэсаў ва ўстойлівым, усебаковым і бяспечным асваенні ядзерных тэхналогій, - падкрэсліў Міхаіл Міхадзюк. - Перакананы, што ядзерная бяспека павінна заставацца ў фокусе павышанай увагі, а ад вынікаў работы агенцтва ў гэтай сферы ў многім будзе залежаць давер міжнароднай супольнасці да мірнага атама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі