Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2016, 18:06

Беларуска-польскі эканамічны форум пройдзе ў Мінску 24 кастрычніка

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-польскі эканамічны форум "Добрасуседства-2016" пройдзе ў Мінску 24 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Форум праводзіцца ў мэтах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыі кааперацыйных сувязей Беларусі і Польшчы ў розных сектарах эканомікі.

Праграма форуму ўключае пленарнае пасяджэнне і правядзенне трох секцы: "Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і развіццё", "Стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату. Перавагі і рызыкі". "Умовы вядзення бізнесу. Адкрытая эканоміка і абарона рынку".

Адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і польскімі дзелавымі коламі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі