Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 сакавіка 2017, 10:23

Беларусі прапануюць пабудаваць у Паўднёва-Усходняй Азіі вытворчасць накшталт Гарлыкскага ГАК

31 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларускім спецыялістам паступаюць прапановы з Паўднёва-Усходняй Азіі на будаўніцтва вытворчасцей накшталт Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, які быў узведзены імі ў Туркменістане. Аб гэтым расказаў 30 сакавіка журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем такія праекты будаваць і ў іншых краінах. Я пакуль не называю, дзе, але ўжо ёсць прапановы "Беларуськалію", "Белгархімпраму" будаваць за мяжой. У Паўднёва-Усходняй Азіі ёсць такія прапановы", - паведаміў Анатоль Калінін.

Акрамя таго, дадаў ён, Туркменістан зацікаўлены ў тым, каб Беларусь пабудавала яшчэ адзін горна-абагачальны камбінат - за 40 км ад Гарлыкскага ГАК. "У іх вялікія залежы, і там плануецца пабудаваць яшчэ адзін камбінат. Мы цяпер пачынаем перагаворы. Будзем глядзець у залежнасці ад цаны і прапаноў", - растлумачыў намеснік прэм'ер-міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі