Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 жніўня 2017, 14:53

Беларусаў прапануецца стымуляваць да ўстаноўкі лічыльнікаў цяпла - Церахаў

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусаў прапануецца стымуляваць да ўстаноўкі лічыльнікаў цяпла. Аб гэтым паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі і Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры верхняй палаце парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Эксперты прааналізавалі сітуацыю і прыйшлі да высновы, што неабходна прыняць дадатковыя меры па ўключэнні грамадзян у цеплавую мадэрнізацыю. "У першую чаргу гэта звязана з укараненнем індывідуальных прыбораў уліку цеплавой энергіі. Такія магчымасці ёсць. Цяпер мы распрацоўваем праект нарматыўнага прававога акта, які накіраваны на стымуляванне грамадзян да эканомнага расходавання цеплавой энергіі", - расказаў Аляксандр Церахаў.

У дакуменце, паводле яго слоў, прадугледжваецца як сістэма дзяржаўнай падтрымкі, так і прыцягненне сродкаў грамадзян, таму што 94 працэнты жылфонду знаходзяцца ў прыватнай уласнасці.

Міністр нагадаў, што з 1 студзеня 2018 года ў Беларусі выйдуць на стапрацэнтны ўзровень пакрыцця затрат па ўсіх паслугах ЖКГ, за выключэннем цеплавой энергіі. Гэта самы значны артыкул расходаў для спажыўцоў пры аплаце паслуг ЖКГ.

Аляксандр Церахаў адзначыў, што вытворчасць цеплавой энергіі таксама застаецца даволі затратнай. "Работа па зніжэнні сабекошту цеплавой энергіі мае прыярытэтны характар", - сказаў ён.

У час пасяджэння абмяркоўваліся розныя аспекты развіцця ЖКГ. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч назваў вырашэнне пытанняў цеплазабеспячэння ў ліку прыярытэтных задач. Ён канстатаваў недахопы з сістэмай уліку адпушчанай цеплавой энергіі. Яшчэ адна праблема, на якой акцэнтаваў увагу спікер, - страты ў жылым фондзе пры выпрацоўцы і транспарціроўцы цепланосбітаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі