Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2019, 20:00

Беларусь зацікаўлена ў паглыбленні інвестыцыйнага супрацоўніцтва са Славакіяй

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў паглыбленні інвестыцыйнага супрацоўніцтва са Славакіяй, у павелічэнні колькасці сумесных прадпрыемстваў. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са славацкай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй канстытуцыйна-прававога камітэта, кіраўніком групы дружбы Нацыянальнага савета Славакіі з Беларуссю Робертам Мадэем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што беларуска-славацкі тавараабарот расце, захаваны баланс гандлю. "Мы не абмяжоўваемся толькі ім. У нас развіваюцца інвестыцыйныя праекты. А гэта агульны бізнес, агульныя інтарэсы", - адзначыў спікер. Гаворачы аб інвестыцыйных праектах, ён выказаў пажаданне, каб іх было больш. Бакі, паводле яго слоў, будуць працаваць у гэтым напрамку.

Спікер лічыць, што славацкія кампаніі маглі б больш актыўна прыходзіць у Беларусь. Як член ЕАЭС яна ўяўляе сабой добрую пляцоўку для выхаду на еўразійскі рынак, дадаў кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.

Плённае супрацоўніцтва наладжана паміж пасламі, парламенцкімі групамі дружбы дзвюх краін. Ідзе актыўны абмен візітамі, праводзяцца міжрэгіянальныя форумы і іншыя мерапрыемствы. На думку Міхаіла Мясніковіча, гэта сведчыць пра высокі ўзровень даверу паміж дзвюма краінамі. "Тут у нас усё бязвоблачна", - сказаў ён.

Нямала ўжо зроблена для развіцця міжрэгіянальных кантактаў, іх перспектывы спікер ацэньвае як вельмі добрыя. "Мы ўпэўнены, што нашы адносіны дружбы і супрацоўніцтва будуць і ў далейшым развівацца на карысць народаў", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

У сваю чаргу Роберт Мадэй пацвердзіў зацікаўленасць славацкага боку ва ўмацаванні адносін з Беларуссю. Ён выказаў упэўненасць, што пазітыўныя тэндэнцыі захаваюцца і пасля парламенцкіх выбараў, якія ў Беларусі пройдуць менш як праз месяц, а ў Славакіі - у лютым 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі