Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 верасня 2018, 19:09

Беларусь зацікаўлена ў новых сумесных праектах з Індыяй - Мясніковіч

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Індыяй і новых сумесных праектах. Размова аб гэтым ішла сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі, упаўнаважанага па супрацоўніцтве з Індыяй Міхаіла Мясніковіча з дзяржаўным міністрам гандлю і прамысловасці Індыі Чхота Рам Чаўдхары, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння. Міхаіл Мясніковіч адзначыў пазітыўную дынаміку развіцця партнёрства з Індыяй. "Мы задаволены ўзроўнем нашага супрацоўніцтва, але разам з тым маглі б мець больш эканамічных праектаў. У нас вельмі шмат агульных інтарэсаў", - адзначыў ён.

У ліку прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння спікер назваў фармацэўтыку, ІТ-тэхналогіі, інвестыцыйнае супрацоўніцтва. У прыватнасці, сумесна з індыйскімі партнёрамі ў Беларусі будуюцца тры сучасныя фармацэўтычныя заводы. "Думаю, у бліжэйшы час мы можам пачаць і будаўніцтва чацвёртага завода сумесна з кампаніяй Cipla", - дадаў старшыня Савета Рэспублікі. Ён папрасіў індыйскі бок удзяліць гэтым праектам асаблівую ўвагу.

Вялікія рэзервы ў дзвюх краін ёсць у сферы ўмацавання гандлёвых сувязей, пашырэння дзелавога супрацоўніцтва. У час перагавораў Міхаіл Мясніковіч закрануў тэму доступу беларускай кар'ернай тэхнікі на індыйскі рынак. Ён звярнуўся да міністра з просьбай узяць гэта пытанне на асаблівы кантроль. Беларусь выканала неабходныя ўмовы Індыі і чакае станоўчага вырашэння пытання.

Асаблівая ўвага ў час перагавораў удзелена рабоце беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне гандлю, эканомікі, навукі, тэхналогій і культуры. Міхаіл Мясніковіч адзначыў важную ролю камісіі ва ўмацаванні двухбаковага ўзаемадзеяння і развіцці кантактаў.

У сваю чаргу Чхота Рам Чаўдхары падзякаваў старшыні Савета Рэспублікі за магчымасць усебакова абмеркаваць парадак дня двухбаковых адносін. У размове з журналістамі ён адзначыў цікавасць індыйскіх дзелавых колаў да беларускага рынку і асобна вылучыў сумесныя праекты па будаўніцтве фармацэўтычных заводаў. Беларусі і Індыі ёсць чым ганарыцца ў пытаннях вытворчасці лекавых прэпаратаў. У дзвюх краін у гэтай галіне добрыя магчымасці, упэўнены ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі