Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2017, 14:41

Беларусь заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве з Чувашскай Рэспублікай і Югрой

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве з двума расійскімі рэгіёнамі - Чувашскай Рэспублікай і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай - Югрой. Гэта прадугледжана пастановамі Савета Міністраў ад 26 чэрвеня 2017 года нумар 477 і нумар 479, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Савет Міністраў адобрыў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні паміж урадам Беларусі і Кабінетам міністраў Чувашскай Рэспублікі пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве.

Адобрана таксама прапанова МЗС аб заключэнні пагаднення паміж урадамі Беларусі і Югры аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі