Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лютага 2018, 19:15

Беларусь выступае за далейшае зняцце бар'ераў для стварэння агульнага рынку ЕАЭС - Кабякоў

2 лютага, Алматы /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за далейшае зняцце бар'ераў для фарміравання агульнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер адзначыў, што Беларусь падзяляе меркаванне Расіі, якая ў гэтым годзе старшынствуе ў органах ЕАЭС, адносна неабходнасці ўдзяліць пільную ўвагу ўстараненню астатніх бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў, якія перашкаджаюць фарміраванню агульнага ўнутранага рынку саюза. "Гэта сапраўды адна з самых вострых праблем нашага саюза. Беларусь на гэту тэму не раз выказвалася. Добра, што мы нарэшце матэрыялізавалі ў мінулым годзе нашы намаганні шляхам прыняцця адпаведнай дарожнай карты на 2018-2019 гады", - сказаў Андрэй Кабякоў.

На яго думку, у Расіі ёсць усе рэсурсы і магчымасці стаць лакаматывам росту эканомік усіх дзяржаў саюза. Тым больш што ў мінулым годзе ў гэтым напрамку створаны добры зачын, сёння ЕЭК прадставіла даклады аб макраэканамічнай сітуацыі ў дзяржавах - членах ЕАЭС і стане ўзаемнага гандлю ў 2017 годзе, якія гэта пацвярджаюць.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на неабходнасць унутранай "данастройкі" ЕАЭС, забеспячэння ўсёабдымнага і безумоўнага выканання ўсімі дзяржавамі-членамі саюзных норм і ўзятых на сябе абавязацельстваў. "Калі мы паабяцалі нашым народам стварыць да 2025 года агульныя рынкі нафты і нафтапрадуктаў і агульны рынак газу, значыць, мы павінны іх стварыць у намечаныя тэрміны і падвесці тым самым паліўна-сыравінную базу пад функцыянаванне ўсяго саюза. Але не разам або адным махам, а ісці паступова, робячы кожны год у гэтым напрамку неабходныя крокі", - адзначыў ён.

Пры гэтым прэм'ер-міністр перакананы, што не варта чакаць 2025 года, каб перайсці ад скаардынаваных, узгодненых, агульных падыходаў да адзінай сельскагаспадарчай, прамысловай, транспартнай і іншых палітык у розных сектарах эканомікі. "Толькі забяспечыўшы гэтыя фундаментальныя прынцыпы, мы зможам гаварыць аб далейшых перспектывах еўразійскай эканамічнай інтэграцыі", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі