Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 мая 2018, 09:46

Беларусь увайшла ў топ-10 самых дружалюбных для крыптавалют краін Еўропы

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь знаходзіцца ў ліку самых дружалюбных краін для крыптавалют і блокчэйн-праектаў, аб чым сведчыць рэйтынг на сайце канферэнцыі BlockShow Europe 2018, паведамляюць інфармагенцтвы.

Аўтары даследавалі рэгуляванне крыптавалют у 48 еўрапейскіх краінах. Беларусь аказалася на 10-й пазіцыі ў тым ліку таму, што да 2023 года ў краіне ўстаноўлены нулявы падатак на крыптавалюты, гаворыцца ў тлумачэнні. Беларусь лічыцца адным з лепшых месцаў для правядзення ІСО.

Узначаліла рэйтынг Швейцарыя. У топ-10 таксама ўвайшлі Гібралтар, Мальта, Вялікабрытанія, Данія, Германія, Партугалія, Нідэрланды, Фінляндыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі