Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 ліпеня 2018, 19:54

Беларусь у студзені-маі павялічыла экспарт сельгаспрадукцыі на 6,5 працэнта

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5 працэнта, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.

"Экспарт прадукцыі аграпрамысловага комплексу Беларусі за студзень-май 2018 года павялічыўся на 6,5 працэнта і дасягнуў $2,071 млрд. Дадатная дынаміка назіраецца асабліва па таварах мясной групы. Пастаўкі мясной прадукцыі за пяць месяцаў выраслі ў натуральным выражэнні на 12 працэнтаў, у грашовым - на 14,7 працэнта да сумы $402,6 млн. Дынаміку паказваюць прадукты з ялавічыны і мяса птушкі", - сказаў Аляксей Багданаў.

Аб'ём паставак беларускай малочнай прадукцыі за мяжу ў студзені-маі склаў 1,6 млн т. Гэты паказчык практычна на ўзроўні мінулага года. Пастаўкі ажыццёўлены на суму больш як $800 млн. "У натуральным выражэнні вышэйшыя за ўзровень мінулага года - сыры, тварог, масла, сухое натуральнае молоко, сгушчанае малако, вяршкі", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі