Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2018, 15:59

Беларусь штогод інвесціруе каля Br600 млн у развіццё інфармацыйных тэхналогій - Калінін

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь штогод інвесціруе каля Br600 млн у развіццё інфармацыйных тэхналогій, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі "ТІБО-2018", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рамках развіцця ІТ-краіны робіцца вельмі шмат. Дзейнічае дзяржаўная праграма развіцця электронных тэхналогій, інфармацыйнага грамадства на пяцігодку. Прыняты дэкрэт нумар 8, які стварыў беспрэцэдэнтныя ўмовы для прыцягнення і развіцця ІТ-індустрыі ў нашай краіне. Штогод мы інвесціруем каля Br600 млн у стварэнне ўмоў, развіццё тэлекамунікацый, абнаўленне тэхналогій", - расказаў віцэ-прэм'ер.

Анатоль Калінін адзначыў, што Беларусь развівае партнёрскія сувязі і адносіны з азіяцкімі краінамі, у прыватнасці Кітаем, краінамі Усходняга партнёрства. "Безумоўна, гэта толькі пачатак шляху. Мы стварылі інфраструктуру, стварылі сістэму. А вопыт нашых маладых і крэатыўных грамадзян, іх дасягненні будуць садзейнічаць далейшаму развіццю тэхналогій", - падкрэсліў ён.

Намеснік прэм'ер-міністра таксама пракаменціраваў тэму электроннага ўрада. "У гэтай частцы ўжо зроблены пэўныя крокі", - сказаў ён. Так, каля 70 працэнтаў дакументаў паступаюць ва ўрад і апрацоўваюцца ў электронным лічбавым фармаце. Ідзе работа над стварэннем ID-карты, да канца года яна будзе выпушчана. Акрамя таго, ідзе работа над укараненнем сістэм безпапяровага гандлю. "Такім чынам, шэраг інавацыйных тэхналогій, якія дзейнічаюць ва ўсім свеце, трансфармуюцца ў нашу эканоміку. ІТ-тэхналогіямі пранізаны ўсе галіны нашай эканомікі, пачынаючы ад адукацыйнай сферы да гандлю. Ды і бізнес пераходзіць у лічбавы фармат", - канстатаваў ён.

Выстаўка "ТІБО" пачала работу 15 мая. У ёй прымаюць удзел больш за 100 кампаній, што прадстаўляюць прадукцыю з 15 краін (Беларусь, Азербайджан, Арменія, Вялікабрытанія, Егіпет, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Літва, Польшча, Расія, ЗША, Турцыя, Украіна, Японія).

Цэнтральнай экспазіцыяй на выстаўцы "ТІБО-2018" стаў стэнд "ІТ-краіна Беларусь". Тут паказваюць інавацыйныя распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій дзяржорганаў і беларускіх ІТ-кампаній, рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, а таксама магчымасці прымянення гэтых распрацовак у ахове здароўя, адукацыі, сферы грамадскай бяспекі, транспартнай сферы, сельскай гаспадарцы. Прадстаўлены таксама нацыянальныя экспазіцыі Казахстана (краіны-партнёра форуму ў гэтым годзе) і Азербайджана, калектыўныя стэнды ДКНТ, Мінгарвыканкама, Дзяржкамваенпрама.

У гэтым годзе на "ТІБО" дэманструюць дасягненні ў робататэхніцы, новыя мабільныя сэрвісы і дадаткі, інфармацыйныя тэхналогіі для гарадскога сектара і ЖКГ, геаінфармацыйныя і навігацыйныя тэхналогіі. Арганізатары робяць акцэнт на падтрымцы стартапаў і папулярызацыі ІТ сярод моладзі.-0-

fff1

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі