Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2018, 11:30

Беларусь рыхтуе на сесію ПА АБСЕ ў Берліне рэзалюцыю аб развіцці лічбавай эканомікі

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь рыхтуе на сесію ПА АБСЕ ў Берліне рэзалюцыю аб развіцці лічбавай эканомікі, паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Беларусі Валерыем Кварацхелія з нагоды пачатку яго дыпламатычнай місіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ліпені бягучага года будзе праходзіць сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Берліне. Беларуская рэзалюцыя накіравана на развіццё лічбавай эканомікі. Яна таксама прысвечана пытанням эканамічнага росту ў рэгіёне АБСЕ, устараненню розных перашкод і бар'ераў, гарманізацыі стандартаў і г.д.", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Рэзалюцыя, якую беларускі бок мае намер уключыць у парадак дня гэтай сесіі, падрыхтавана ўжо, дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Цяпер важна атрымаць неабходную колькасць подпісаў. Уладзімір Андрэйчанка паведаміў, што гэта рэзалюцыя будзе перададзена і грузінскім дэпутатам для таго, каб яны яе падтрымалі.

Як адзначыў спікер, беларуская дэлегацыя ў 2016 годзе прымала ўдзел у 25-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіла ў Тбілісі (Грузія). У сваю чаргу дэлегацыя з Грузіі вельмі актыўна працавала ў час сесіі АБСЕ ў Мінску ў 2017 годзе.

У цэлым, як падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка, Беларусь і Грузія вельмі актыўна і плённа супрацоўнічаюць у міжнародных арганізацыях, у тым ліку ААН, Сусветнага паштовага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі