10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на прадаўжэнне канструктыўнага партнёрства з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой на сустрэчы з дырэктарам ЕБРР ад Расіі, Беларусі і Таджыкістана Сяргеем Веркашанскім, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Дзмітрый Крутой павіншаваў Сяргея Веркашанскага з назначэннем на пасаду і выказаў упэўненасць, што з улікам ужо набытага вопыту работы канструктыўнае партнёрства Беларусі з ЕБРР прадоўжыцца. Міністр таксама адзначыў зацікаўленасць рэспублікі ў павелічэнні інвестыцыйнага партфеля ЕБРР у краіне.
Сустрэча адбылася напярэдадні афіцыйнага візіту ў Беларусь прадстаўнікоў савета дырэктараў ЕБРР, які прадоўжыцца па 14 верасня. У час візіту запланаваны сустрэчы ва ўрадзе, Нацыянальным банку, а таксама непасрэдна з кліентамі ЕБРР.
Сяргей Веркашанскі пачаў выконваць абавязкі дырэктара ЕБРР ад Расіі, Беларусі і Таджыкістана з 1 ліпеня.-0-