Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 мая 2018, 14:10

Беларусь разлічвае дамовіцца з Расіяй аб формуле цаны на газ да 1 ліпеня 2019 года - Сямашка

14 мая, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае дамовіцца з Расіяй аб формуле цаны на газ да 1 ліпеня 2019 года, заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на форуме "Атамэкспа" ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі будзе афіцыйна аб'яўлены склад урада Расійскай Федэрацыі, зразумела будзе, з кім працаваць, мы гэтыя перагаворы адновім. Час пакуль дазваляе - мы павінны да 1 ліпеня 2019 года вызначыць формулу цэнаўтварэння і траекторыю, як мы будзем рухацца да блізкай цаны газу", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм'ер растлумачыў, што Беларусь зацікаўлена, каб цана на газ для Беларусі была прывязана да расійскай. Цяпер краіна атрымлівае газ па формуле з улікам цаны для Ямала-Ненецкай акругі РФ. У цэлым гэта формула задавальняе, але яе трэба аптымізаваць, лічыць Уладзімір Сямашка. "Задача ў тым, што мы павінны прыйсці на граніцы (Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА) да блізкіх цэн на газ. Дзеля гэтага мы ішлі ў Еўразійскі эканамічны саюз", - сказаў ён.

Адказваючы на пытанне аб тым, як на перагаворны працэс можа паўплываць змена візаві ў расійскім урадзе, Уладзімір Сямашка адзначыў, што будзе "нейкі момант адаптацыі, прывыкання". Ён нагадаў, што меў справу са многімі віцэ-прэм'ерамі ў расійскім урадзе, перагаворны працэс бывае даволі складаны, аднак дасягнутыя дамоўленасці выконваліся. "Думаю, знойдзем агульную мову і з новым візаві", - рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі