Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 чэрвеня 2018, 12:37

Беларусь разлічвае да канца лета атрымаць кітайскі крэдытны рэйтынг

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае да канца лета атрымаць кітайскі крэдытны рэйтынг. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства фінансаў Беларусі і Кітайскае рэйтынгавае агенцтва China Chengxin International Credit Rating (CCXI) у чэрвені падпісалі пагадненне аб прысваенні Беларусі крэдытнага рэйтынгу. Такім чынам, Беларусь атрымлівае магчымасць размяшчаць аблігацыі на фінансавым рынку Кітая. "Рэйтынг мы павінны атрымаць недзе да канца лета", - сказаў Уладзімір Амарын.

Пагадненне прадугледжвае правядзенне CCXI ацэнкі Беларусі. Паводле слоў міністра, у ліпені прадстаўнікі агенцтва наведаюць Беларусь. "Пасля гэтага адбудзецца прысваенне рэйтынгу. А потым ужо адпаведная працэдура атрымання дазволу рэгулятарам", - растлумачыў Уладзімір Амарын. Чакаецца, што Беларусь выйдзе на кітайскі фінансавы рынак з дзяржаўнымі аблігацыямі ў канцы 2018 года або ў пачатку 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі