Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 мая 2018, 19:33

Беларусь разгледзіць магчымасць удзелу ў будаўніцтве жылля ў Бранскай вобласці

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разгледзіць магчымасць удзелу ў будаўніцтве жылля і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры ў Бранскай вобласці. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоля Чорнага і губернатара Бранскай вобласці Расіі Аляксандра Багамаза, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

На сустрэчы ў Бранску бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі для развіцця супрацоўніцтва, сярод іх пастаўкі беларускіх будматэрыялаў, будаўніцтва мастоў, жылля і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры (школ, дзіцячых садоў, бальніц і паліклінік). Ішла размова таксама аб стварэнні ўніверсальнага асяроддзя пры ўзвядзенні жылых кварталаў. Удачным было названа будаўніцтва ў Гомелі жылога дома з убудаваным дзіцячым садам.

Падводзячы вынікі перагавораў, Анатоль Чорны адзначыў: "Разгледзім магчымасць удзелу ў бліжэйшых тэндарах. Абмеркавалі ўзвядзенне аб'ектаў сацкультбыту. Ёсць федэральная, абласная праграмы па будаўніцтве жылля, дзіцячых садоў з магчымасцю ўдзелу ў таргах беларускіх будаўнікоў на агульных падставах". Ён таксама падкрэсліў, што расійскія рэгіёны, у тым ліку Бранская вобласць, застаюцца для будаўнічай галіны Беларусі стратэгічнымі партнёрамі.

"Мы пераканаліся ўжо ў прыстойнасці беларускіх будаўнікоў і ў высокай якасці іх работы. З задавальненнем з вамі папрацуем яшчэ", - адзначыў Аляксандр Багамаз.

У 2017 годзе беларускія будаўнічыя арганізацыі паставілі ў Бранскую вобласць прадукцыі на суму $160,4 млн, што на 27,6 працэнта больш, чым у 2016-м. У аснове экспарту - абсталяванне і запчасткі, сценавыя матэрыялы, будаўнічыя металаканструкцыі, будаўнічыя матэрыялы нярудныя, канструкцыі і дэталі зборныя жалезабетонныя, цэмент, мінеральная вата і вырабы з яе і г. д.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі