Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 студзеня 2018, 17:19

Беларусь прыме ўдзел у Асамблеі Міжнароднага агенцтва па аднаўляльнай энергіі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Дзяржстандарту - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка прыме ўдзел у восьмай сесіі Асамблеі Міжнароднага агенцтва па аднаўляльнай энергіі (IRENA), якая пройдзе 13-14 студзеня ў Абу-Дабі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці, паведамляе БЕЛТА.

На Асамблеі будзе разгледжана сярэднетэрміновая стратэгія IRENA, праграма работы і бюджэт на 2018-2022 гады. Запланавана правядзенне круглых сталоў міністэрскага ўзроўню "Садзейнічаючы глабальнай энергетычнай трансфармацыі: павялічваючы інвестыцыі ў аднаўляльную энергетыку" і "Інавацыі для энергетычнай трансфармацыі: электратранспарт".

"Восьмая сесія Асамблеі IRENA прадаставіць своечасовую і ўнікальную магчымасць для абмеркавання таго, як працэс глабальнай энергетычнай трансфармацыі можа перайсці на наступны ўзровень і як IRENA можа найлепшым чынам падтрымаць пераход да ўстойлівага энергетычнага будучага", - гаворыцца ў паведамленні.

Асамблея IRENA служыць стратэгічнай глабальнай платформай для абмеркавання магчымасцей распаўсюджвання тэхналогій аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ) на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях. АКЭ канкурэнтаздольныя ў параўнанні з традыцыйнымі крыніцамі энергіі. Далейшы імпульс распаўсюджванню тэхналогій АКЭ надае рух па вырашэнні праблемы змяненя клімату і актыўныя крокі па выкананні краінамі Мэт устойлівага развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі