Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 красавіка 2019, 12:18

Беларусь пры пошуку тэрміналаў у краінах Балтыі будзе ўлічваць магчымасць імпарту нафты марскім шляхам

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пры пошуку тэрміналаў у краінах Балтыі будзе ўлічваць магчымасць імпарту нафты марскім шляхам. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях Беларускай нафтавай кампаніі Сяргей Грыб на семінары-канферэнцыі па экспарце ў ЕС прадукцыі канцэрна "Белнафтахім", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работа вядзецца на пастаяннай аснове з партамі Латвіі і Літвы. Але адным з істотных момантаў пры вырашэнні пытанняў, звязаных з набыццём партовай інфраструктуры, для нас будзе з'яўляцца магчымасць таго ці іншага тэрмінала па прыёмцы нафты з мора", - сказаў Сяргей Грыб.

Паводле слоў намесніка кіраўніка БНК, купля актываў у партах актуальная і з улікам пошуку альтэрнатывы імпарту нафты пасля падатковага манеўру ў Расіі.

"Гэта пытанне ў прынцыпе актуальнае заўсёды. Усё будзе залежаць ад умоў, якія прапануюць нашы партнёры з Прыбалтыкі. Размова ідзе аб аб'ёмах 200-300 тыс. т у месяц", - дадаў ён.

Раней намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў у інтэрв'ю БЕЛТА паведамляў, што пытанне дыверсіфікацыі паставак нафты адпрацоўваецца канцэрнам даўно, ужо ёсць вопыт паставак з розных рэгіёнаў. Прапрацаваны магчымыя партнёры і лагістыка паставак альтэрнатыўнай нафты на беларускія НПЗ з улікам магчымасцей партоў, трубаправоднага і чыгуначнага транспарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі