Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 кастрычніка 2018, 13:02

Беларусь правядзе перагаворы па сёмым траншы крэдыту ЕФСР на бягучым тыдні

2 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь правядзе перагаворы па сёмым траншы крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на бягучым тыдні. Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску пачынае работу маніторынгавая група ЕФСР. "У рамках маніторынгавай групы мы правядзём перагаворы па сёмым траншы", - сказаў міністр.

Што датычыцца шостага траншу, то рашэнне па ім савет фонду будзе прымаць у завочным рэжыме. "Неабходныя матэрыялы яго членам паступілі", - праінфармаваў Максім Ермаловіч. Ён дадаў, што Беларусь "мае даволі выразнае ўяўленне аб тэрмінах яго атрымання".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі