Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 снежня 2016, 10:16

Беларусь поўнасцю падтрымлівае новыя методыкі вызначэння якасці прадуктаў - Мінсельгасхарч

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь поўнасцю падтрымлівае ўкараненне новых методык вызначэння якасці прадуктаў харчавання, у прыватнасці малочных. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло, паведамляе БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыў, што ўсё ў свеце змяняецца, удасканальваецца, у тым ліку і метады ацэнкі якасці той ці іншай прадукцыі. Беларусь таксама гатова да ўвядзення новых методык кантролю якасці малака, але, падкрэсліў Ігар Брыло, гэтыя новаўвядзенні павінны ўводзіцца цывілізавана, а не так, як уводзіць Расійская Федэрацыя.

На сённяшні дзень тая методыка, па якой Рассельгаснагляд шукае сляды сухога малака ў беларускім малаку, не ўзаконена, яе няма ў пераліку стандартаў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. Акрамя таго, распрацоўшчыку гэтай методыкі Расстандарт прапанаваў правесці навукова-тэхнічны эксперымент і міжлабараторныя звяральныя даследаванні для таго, каб яе ўзаконіць. Беларускі бок прапанаваў гэтаму расійскаму распрацоўшчыку сумесна правесці гэтыя дзеянні на базе нашага Інстытута мяса-малочнай прамысловасці. Адказу пакуль няма, але ўсё роўна прадаўжаюцца прэтэнзіі па наяўнасці сухога малака.

Ігар Брыло падкрэсліў, што Беларусь мае дакладны адказ Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая праінфармавала Рассельгаснагляд аб яго неправамоцных дзеяннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі