Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 верасня 2018, 17:50

Беларусь паставіць у Судан збожжасховішчы на 60 млн еўра

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь паставіць у Судан 17 збожжасховішчаў на агульную суму 60 млн еўра. Адпаведныя кантракты падпісаны сёння ААТ "Лідсельмаш", ТАА "Сельэнергапрам" з сельскагаспадарчым банкам Судана Agricultural Bank of Sudan, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Уладзімір Падаляк.

"Лідсельмаш" заключыў кантракт на пастаўку васьмі збожжасховішчаў ёмістасцю па 50 тыс.т і чатырох - па 25 тыс.т агульным коштам 32,4 млн еўра. "Сельэнергапрам" падпісаў дакументы на пастаўку пяці збожжасховішчаў па 100 тыс. т на суму 27,45 млн еўра.

На дзелавой сустрэчы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзмітрый Корчык адзначыў, што падпісанне гэтых кантрактаў - вялікі крок у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Ён таксама дадаў, што прадпрыемствы Мінпрама гатовы пастаўляць не толькі сельскагаспадарчую, але і кар'ерную, грузавую, пасажырскую, дарожна-будаўнічую і іншую тэхніку для ўдзелу ў значных інфраструктурных і сельскагаспадарчых праектах у Судане.

У сваю чаргу прэзідэнт сельскагаспадарчага банка Судана Салах Хасан адзначыў, што беларускую тэхніку ведаюць у гэтай краіне. "Сёння ў Судане актыўна развіваюцца многія сферы эканомікі, таму мы маем патрэбу ў рознай тэхніцы. Акрамя таго, праз Судан можна наладзіць пастаўкі прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ва ўсю Афрыку", - падкрэсліў ён.

Пры падпісанні кантрактаў таксама прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве Сяргей Рачкоў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Судан у Беларусі Нур аль-Даіем Абда аль-Гадзір Хамад аль-Ніель.

Прадпрыемствы Мінпрама Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года павялічылі экспарт у Судан больш чым у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сярод асноўных пастаўшчыкоў адкрытыя акцыянерныя таварыствы "БМЗ", "МТЗ", "БелАЗ", "БелОМА", "Гомсельмаш", "Бабруйскаграмаш".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі