19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не атрымлівае прэтэнзій да якасці прадуктаў ад гандлёвых партнёраў з розных краін свету. Аб гэтым заявіў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на канале "Беларусь 1" намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, паведамляе БЕЛТА.
Паводле слоў віцэ-прэм'ера, у адрас Беларусі няма папрокаў ад партнёраў, а дзяржава гандлюе з 58 краінамі. Цяпер ідзе актыўнае супрацоўніцтва з Азербайджанам, нядаўна ў Баку было адкрыта восем беларускіх магазінаў. За кароткі тэрмін туды пастаўлена прадукцыі на $1,5 млн. Два магазіны працуе ў сталіцы Грузіі Тбілісі.
На яго думку, пытанні, якія ўзнікаюць паміж пэўнымі службамі, неабходна вырашаць у самыя кароткія тэрміны, разабрацца ў праблеме і навесці парадак. "У палітычным, эканамічным аб'яднанні не павінна быць такога, каб адбываўся націск адных на другіх", - лічыць Міхаіл Русы.
Ён таксама дадаў,што беларуская перапрацоўчая прамысловасць прывабна для любога інвестара: намнога выгадней пабудаваць перапрацоўчы завод, які ўжо праз тры-чатыры гады акупіцца, чым укладваць сродкі ў будаўніцтва фермы, якія вернуцца далёка не хутка.-0-