Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лютага 2019, 16:12

Беларусь нацэлена на больш цеснае супрацоўніцтва з Італіяй - Румас

6 лютага, Рым /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на больш цеснае супрацоўніцтва з Італіяй. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з намеснікам старшыні Савета міністраў Італіі, міністрам эканамічнага развіцця, працы і сацыяльнай палітыкі Луіджы Ды Маё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Румас прапанаваў аднавіць у актыўным фармаце работу беларуска-італьянскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Кіраўнік урада адзначыў пазітыўныя тэндэнцыі ў двухбаковым гандлі - тавараабарот паміж Беларуссю і Італіяй у 2018 годзе вырас у параўнанні з 2017-м на 15,2 працэнта да $912,7 млн. Ён таксама запрасіў італьянскія кампаніі рэалізоўваць праекты ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Беларусь бачыць Італію традыцыйна ў ліку сяброў у Еўрасаюзе, а таксама разглядае як аднаго з асноўных эканамічных партнёраў. У дзяржаў ёсць двухбаковая дагаворна-прававая база, практыка ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. Разам з тым, на думку беларускага боку, існуючы патэнцыял двухбаковых адносін яшчэ не рэалізаваны ў поўнай меры.

Сённяшняя сустрэча - першая на ўзроўні кіраўніцтва ўрадаў Беларусі і Італіі за апошнія дзесяць гадоў, што важна для актывізацыі двухбаковага дыялогу.

Луіджы Ды Маё ў сваю чаргу падзякаваў Сяргею Румасу за магчымасць сустрэцца асабіста і абмеркаваць шырокае кола пытанняў беларуска-італьянскага ўзаемадзеяння.

Прэм'ер-міністр запрасіў Луіджы Ды Маё наведаць Беларусь, а таксама пабалець за італьянскіх спартсменаў на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі