Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2019, 15:16

Беларусь лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Расіяй у льнаводстве і авечкагадоўлі - Хацько

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Расіяй у льнаводстве і авечкагадоўлі, заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Хацько ў час сумеснага пасяджэння калегій Мінсельгасхарча Беларусі і Мінсельгаса Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічым перспектыўным супрацоўніцтва з Расіяй у галіне льнаводства і авечкагадоўлі. На нашу думку, вядучымі навуковымі ўстановамі дзвюх краін можа быць распрацавана сумесная навукова-тэхнічная праграма развіцця льнаводства ў Беларусі і Расіі, якая была б накіравана на распрацоўку і ўкараненне перадавых тэхналогій і інавацыйных прыёмаў вырошчвання лёну-даўгунцу на льнотрасту, стварэнне сартоў з высокай колькасцю валакна ў ільнотрасце, якія не ўступаюць замежным аналагам, распрацоўку мадэлі льнокамбайна для ўборкі пасеваў з высокімі паказчыкамі прадукцыйнасці, тэхналагічнага абсталявання для першаснай перапрацоўкі лёну. Улічваючы вопыт і ўзровень развіцця авечкагадоўлі ў Расіі, будзем удзячны расійскім калегам за аказанне ўсебаковай дапамогі ў развіцці беларускай авечкагадоўчай галіны і магчымыя пастаўкі якаснага племяннога маладняку авечак", - сказаў Анатоль Хацько.

Сумеснае пасяджэнне калегій Мінсельгасхарча Беларусі і Мінсельгаса Расіі праходзіць сёння ў Мінску. На парадку дня некалькі пытанняў: аб развіцці гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй і прадуктамі харчавання, рэалізацыі прагнозных балансаў попыту і прапанавання Саюзнай дзяржавы на 2019 год, аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду, аб узаемадзеянні ў пытанні рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі