Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 жніўня 2016, 15:23

Беларусь і Венесуэла вывучаюць магчымасці развіцця супрацоўніцтва ў будаўніцтве

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венесуэле Алег Пафераў 24 жніўня сустрэўся з міністрам жылля і жылога асяроддзя Венесуэлы Мануэлем Кеведа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у будаўнічай сферы, рэалізацыя сумесных праектаў па ўзвядзенні сацыяльнага жылля ў штатах Арагуа, Барынас і Міранда, а таксама далейшыя перспектывы партнёрства ў жыллёвай сферы.

У сустрэчы таксама прыняў удзел генеральны дырэктар ЗАТ "Белзамежбуд", што рэалізуе ў Венесуэле шэраг будаўнічых праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі