Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 жніўня 2019, 14:43

Беларусь і Узбекістан заключылі міжурадавае пагадненне аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі

1 жніўня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Узбекістана аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі падпісалі сёння ў Мінску віцэ-прэм'еры дзвюх дзяржаў Уладзімір Дворнік і Элёр Ганіеў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі таксама заключылі міжурадавыя пагадненні аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве, аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый, аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і навучанні.

У ліку дакументаў, падпісаных у Мінску, пагадненні аб супрацоўніцтве паміж профільнымі міністэрствамі і ведамствамі абедзвюх краін. Беларусь і Узбекістан дамовіліся супрацоўнічаць у галіне аховы навакольнага асяроддзя, у галіне сродкаў масавай інфармацыі, выдавецкай, паліграфічнай дзейнасці, у сферы навукі і тэхналогій, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Міністэрствы абароны падпісалі пагадненне аб узаемнай перадачы сакрэтнай інфармацыі пры ажыццяўленні двухбаковага супрацоўніцтва, дзяржаўныя мытныя камітэты - пратакол аб узаемадзеянні ў сферы барацьбы з мытнымі правапарушэннямі.

Стварэнне сумеснага Дзелавога савета прадугледжана пагадненнем паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі