Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 красавіка 2019, 17:24

Беларусь і Узбекістан створаць СП па выпуску лекавых і антысептычных сродкаў

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дамоўленасці аб стварэнні ва Узбекістане сумеснага прадпрыемства па выпуску лекавых і антысептычных сродкаў дасягнуты ў час візіту ў Ташкент кіраўнікоў беларускіх фармацэўтычных кампаній. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Узбекістане.

У час візіту адбыліся сустрэчы членаў дэлегацыі з міністрам аховы здароўя Узбекістана і кіраўніком Агенцтва па развіцці фармацэўтычнай галіны. Беларускія вытворцы лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння таксама прынялі ўдзел у міжнародным выставачным форуме ў галіне аховы здароўя ў Ташкенце.

Форум аб'яднаў выстаўкі "Ахова здароўя-TIHE 2019", "Фармацэўтычная індустрыя-Apteka-Expo Central Asia/TechPharm 2019", "Стаматалогія - Stomatology Uzbekistan 2019".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі