Поўная версія

Беларусь і Турцыя могуць перайсці ва ўзаемным гандлі на разлікі ў нацыянальных валютах

Эканоміка 18.02.2018 | 21:55

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя могуць перайсці ва ўзаемным гандлі на разлікі ў нацыянальных валютах, паведаміў прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"У плане фінансавання мы можам перайсці да гандлю на аснове нацыянальных валют. На падставе дамоўленасцей паміж нацыянальнымі банкамі Беларусі і Турцыі мы можам рэалізоўваць такое супрацоўніцтва", - лічыць Біналі Йылдырым.

Паводле слоў турэцкага прэм'ер-міністра, Беларусь - развітая краіна ў аграрным сектары, аўтамабілебудаванні, вытворчасці грузавых аўтамабіляў. "Таксама ў свабодных эканамічных зонах у Беларусі можна сумесна вырабляць камплектуючыя для аўтамабіляў. Мы можам разам інвесціраваць, прадаваць прадукцыю ў трэція краіны", - адзначыў ён. Турцыя адкрыта для інвестыцый у сферах, дзе Беларусь традыцыйна моцная, - вытворчасці грузавых аўтамабіляў, камбайнаў, збожжаўборачнай і снегаўборачнай тэхнікі.

Турэцкія інвестары ўкладваюць грошы ў Беларусі ў будаўніцтва гасцініц, жылля і прадпрыемстваў. "Турэцкія падрадчыкі добра працуюць у Беларусі, і на дасягнутым мы спыняцца не маем намеру", - сказаў Біналі Йылдырым.

Акрамя таго, прэм'ер-міністр Турцыі лічыць перспектыўным супрацоўніцтва ў сферы лічбавых тэхналогій, тым больш што ў Беларусі актыўна развіваецца інфраструктура для лічбавізацыі эканомікі і прававая база.

Павелічэнне колькасці прамых рэйсаў паміж Беларуссю і Турцыяй пасадзейнічае росту ўзаемных турыстычных патокаў. "Беларусь з'яўляецца востравам стабільнасці ў рэгіёне, краінай даверу, тут няма знешніх пагроз і тэрарызму", - падкрэсліў Біналі Йылдырым.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота Міністэрства эканомікі Беларусі Беларусь і Вялікабрытанія абмеркавалі перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва
Учора 18:54
Знешэканамбанк Расіі адкрые Беларусбанку крэдытную лінію на $30 млн
Учора 16:36
У Беларусь прыбыў першы грузавы поезд з кітайскай правінцыі Хэбэй
Учора 14:43
Беларусь у ліпені прадставіць Еўракамісіі прапановы па каардынацыі лічбавых праектаў EU4Digital
Учора 10:51
Беларуска-швейцарскі камітэт па гандлі аднавіў работу пасля трохгадовага перапынку
20 чэрвеня, 18:25
Нацбанк з 27 чэрвеня зніжае стаўку рэфінансавання да 10 працэнтаў гадавых
20 чэрвеня, 18:00
Фота з архіва МАРГ: у Беларусі прапануецца ўвесці новы механізм для папярэджання неабгрунтавана высокіх цэн на лякарствы
20 чэрвеня, 17:29
Брытанскія кампаніі зацікаўлены ў закупцы беларускіх піламатэрыялаў на біржы
20 чэрвеня, 17:02
У Мінсельгасхарчы расказалі, як засуха паўплывала на пасевы
20 чэрвеня, 15:01
Поўная версія