Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2018, 17:13

Беларусь і Турцыя могуць дасягнуць тавараабароту $1,5 млрд - Кабякоў

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя могуць дасягнуць тавараабароту $1,5 млрд, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Турцыі Біналі Йылдырымам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тавараабарот Беларусі і Турцыі за апошнія 10 гадоў павялічыўся больш як у 5 разоў і па выніках 2017 года наблізіўся да адзнакі $1 млрд. "Тым не менш, нам яшчэ ёсць над чым працаваць", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Пры гэтым кіраўнік беларускага ўрада лічыць важным, каб тавараабарот быў збалансаваным.

Сёння на сустрэчы прэм'ер-міністраў абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі актывізацыі эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Турцыяй. "Спадзяюся, што нашы дамоўленасці матывуюць дзелавыя колы Беларусі і Турцыі на развіццё больш глыбокіх форм супрацоўніцтва ў галіне інвестыцый і прамысловай кааперацыі, тым больш што ў нас ужо ёсць некалькі напрацовак і ідэй", - дадаў Андрэй Кабякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі