Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2016, 11:31

Беларусь і Турцыя будуць супрацоўнічаць у галіне выкарыстання ядзернай энергіі ў мірных мэтах

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Турцыі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання ядзернай энергіі ў мірных мэтах падпісана ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Пагадненнем прадугледжваецца развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы фундаментальных і прыкладных даследаванняў і распрацовак у галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі, у тым ліку па выбары пляцовак, праектаванні, будаўніцтве, эксплуатацыі, мадэрнізацыі, выпрабаванні і тэхнічным абслугоўванні атамных электрастанцый і даследчых рэактараў.

Узаемадзеянне плануецца наладзіць у сферы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, пры распрацоўцы перадавых і інавацыйных атамных рэактараў і тэхналогій ядзернага паліўнага цыкла і інш.

З беларускага боку пагадненне падпісаў першы намеснік міністра энергетыкі Леанід Шанец, з турэцкага - міністр энергетыкі і прыродных рэсурсаў Берат Албайрак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі