Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 сакавіка 2019, 15:39

Беларусь і Stadler плануюць рэалізаваць яшчэ не адзін сумесны праект - Турчын

20 сакавіка, Дзяржынскі раён /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын упэўнены ў поспеху далейшага супрацоўніцтва са Stadler і рэалізацыі новых сумесных праектаў. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час прэзентацыі першага поезда для Мінскага метрапалітэна вытворчасці "Штадлер Мінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я думаю, што наперадзе ў нашай краіны і кампаніі Stadler яшчэ не адзін сумесны праект. Я ўпэўнены ў тым, што наша супрацоўніцтва будзе паспяховым", - адзначыў Аляксандр Турчын. У гутарцы з журналістамі ён расказаў аб магчымых напрамках будучых праектаў: "Гэта ў тым ліку машынабудаванне. Разам з тым некаторыя праекты ніяк не звязаны з асноўнай дзейнасцю кампаніі".

Першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што "Штадлер Мінск" сёння сваім прыкладам даказвае, што няма нічога немагчымага. "Можна і трэба прыцягваць інвестараў, адкрываць такія вытворчасці. Прычым вытворчасці, якія выпускаюць канкурэнтаздольную, запатрабаваную ў нас у краіне і за яе межамі прадукцыю", - дадаў Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, беларускае прадпрыемства "Штадлер Мінск" з'яўляецца раўнапраўным удзельнікам групы кампаній Stadler.

У сваю чаргу старшыня савета дырэктараў групы кампаній "Штадлер" Петэр Шпулер адзначыў, што завод пад Мінскам з'яўляецца найноўшым і сучасным у канцэрне Stadler. Прадпрыемства арыентуецца далёка не толькі на ўнутраны і еўрапейскі рынак. "У нашым полі фокусу ўжо і Паўднёвая Амерыка", - сказаў ён.

Старшыня савета дырэктараў і ўладальнік групы кампаній "Штадлер" Петэр Шпулер'

Сёння кампанія Stadler і дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн" прэзентавалі першы чатырохвагонны поезд метро для сталічнай падземкі.

Швейцарская кампанія "Штадлер Рэйл Груп" больш за 75 гадоў з'яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў чыгуначнага рухомага саставу. У склад групы "Штадлер" уваходзяць філіялы, размешчаныя ў Швейцарыі, Германіі, Венгрыі, Польшчы, Чэхіі, Беларусі, а таксама пусканаладачныя (сэрвісныя) цэнтры ў Швейцарыі, Алжыры, Італіі, Аўстрыі, Венгрыі і Нідэрландах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі