11 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Балансы аб пастаўках прадукцыі АПК на 2019 год падпісаны сёння на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дакументы з беларускага боку падпісаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, з расійскага - намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расіі Іван Лебедзеў.
Як паведамлялася, Беларусь у 2019 годзе плануе паставіць у Расію каля 320 тыс. т мясной прадукцыі, або на 11 працэнтаў больш за ўзровень 2018 года. Аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі таксама вырастуць - да 3,7 млн т, або на 2,6 працэнта.-0-