Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 кастрычніка 2017, 14:16

Беларусь і Польшча абмяркуюць 25 кастрычніка ў Мінску пашырэнне гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 25 кастрычніка адбудзецца 5-е пасяджэнне беларуска-польскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях, якая з'яўляецца часткай сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, перспектывы рэалізацыі бягучых і пачатак новых сумесных праектаў, узаемадзеянне ў банкаўскай сферы, у галіне сертыфікацыі і стандартызацыі", - расказаў Дзмітрый Мірончык.

За студзень-жнівень 2017 года аб'ём тавараабароту паміж краінамі склаў больш як $1,5 млрд і павялічыўся на 15 працэнтаў. Расце беларускі экспарт і польскія інвестыцыі ў эканоміку Беларусі, адзначылі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі