20 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Манголія абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў экспартным крэдытаванні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Тэма разглядалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Манголіі Станіслава Чапурнога з міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі, старшынёй мангольскай часткі сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Чултэмійнам Улаанам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-мангольскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
"Размова ішла ў тым ліку аб развіцці ўзаемадзеяння ў кантэксце практычнай рэалізацыі генеральнага пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту", - падкрэслілі ў МЗС.-0-