Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лістапада 2018, 13:13

Беларусь і КНР абмяркоўваюць стварэнне ў Хух-Хота сумесных прадпрыемстваў па зборцы сельгастэхнікі

8 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай абмяркоўваюць магчымасць стварэння ў кітайскім Хух-Хота сумесных прадпрыемстваў па зборцы сельгастэхнікі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

Гэта пытанне ў ліку іншых разглядалася 7 лістапада на сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца і міністра прамысловасці Беларусі Паўла Уцюпіна з мэрам г.Хух-Хота (кітайскі аўтаномны раён Унутраная Манголія) Фэн Юйсі. Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферах паставак беларускай сельгаспрадукцыі, абмену вопытам у жывёлагадоўлі. Асобная ўвага была ўдзелена арганізацыі ў Хух-Хота беларуска-кітайскіх СП па зборцы сельскагаспадарчай тэхнікі.

Перагаворы прайшлі ў рамках удзелу беларускай дэлегацыі ў Першай кітайскай міжнароднай выстаўцы імпартных тавараў і паслуг у Шанхаі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі