Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 кастрычніка 2019, 13:28

Беларусь і Казахстан разгледзяць магчымасць правядзення форуму рэгіёнаў

25 кастрычніка, Нур-Султан /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан разгледзяць магчымасць правядзення форуму міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведаміў журналістам Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем намер актыўна развіваць эканамічныя сувязі паміж рэгіёнамі нашых краін. Для гэтага прапанавана разгледзець пытанне правядзення форуму міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Упэўнены, наша супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў таксама будзе паспяховым, плённым, паколькі Казахстан і Беларусь ужо маюць добры вопыт такога ўзаемадзеяння з іншымі дзяржавамі", - сказаў Касым-Жамарт Такаеў.

Паводле слоў Прэзідэнта Казахстана, у час яго перагавораў з кіраўніком беларускай дзяржавы асаблівы акцэнт быў зроблены на ўзмацненне прамысловай кааперацыі. "Цяпер у Казахстане працуюць каля 340 прадпрыемстваў з удзелам беларускага капіталу. Пры гэтым восем сумесных прадпрыемстваў займаюцца вытворчасцю вялікай прамысловай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Мы падрабязна абмеркавалі пытанні павышэння эфектыўнасці гэтых кампаній. Дасягнулі дамоўленасці разгледзець магчымасць рэалізацыі дадатковых двух-трох сумесных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва", - адзначыў Касым-Жамарт Такаеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі