Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 кастрычніка 2018, 17:43

Беларусь і Казахстан могуць выйсці на тавараабарот у памеры $1 млрд у 2018 годзе - Румас

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан маюць перадумовы для росту тавараабароту ў 2018 годзе да $1 млрд. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з паслом Казахстана ў Беларусі Ермухаметам Ертысбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Румас падкрэсліў, што Казахстан з'яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі. "За восем месяцаў тавараабарот склаў $610 млн, што на 40 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Мы ні ў якім разе не павінны збаўляць тэмпы і павінны выйсці ў гэтым годзе на $1 млрд", - сказаў прэм'ер-міністр.

Ермухамет Ертысбаеў адзначыў высокі ўзровень міжрэгіянальных сувязей дзвюх краін. Развіццю эканамічнага супрацоўніцтва садзейнічае ў тым ліку работа зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі ў Казахстане. "Аб'ёмы гандлю ўражальныя, і перспектывы вельмі вялікія", - дадаў ён.

Пытанні развіцця двухбаковых адносін будуць абмеркаваны на маючым адбыцца пасяджэнні міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Беларускую частку камісіі ўзначальвае першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі