Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 кастрычніка 2019, 17:12

Беларусь і Казахстан абмеркавалі пашырэнне прамкааперацыі і работу сумесных зборачных вытворчасцей

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве прайшло ў Нур-Султане пад старшынствам першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына і намесніка прэм'ер-міністра Казахстана Рамана Скляра, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход рэалізацыі дарожнай карты развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і Казахстана на 2019-2020 гады, разгледзелі пытанні пашырэння прамысловай кааперацыі і функцыянавання сумесных зборачных вытворчасцей. Размова ішла і аб перспектывах двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі, транспарту і лагістыкі, навукі і тэхналогій, адукацыі.

Па выніках абмеркаванняў Аляксандр Турчын і Раман Скляр падпісалі пратакол пасяджэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі