Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2018, 12:23

Беларусь і Германія абмеркавалі перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй абмяркоўваліся 2 мая на сустрэчы першага намесніка міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога з членам камітэта па эканоміцы і энергетыцы Бундэстага Германіі Маркам Хаўптманам. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінэканомікі, паведамляе БЕЛТА.

"Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальны стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама магчымасці для пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Германіяй. Прадметам абмеркавання сталі ход рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і патэнцыяльныя сферы двухбаковага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі